Паліцыя на вуліцах Ганконга. Ілюстрацыйнае фота Паліцыя на вуліцах Ганконга. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал у лісце да народа Ганконга: гнеў разбурае дабро

“Калі чалавек ненавідзіць, ён губляе здольнасць адрозніваць дабро ад зла. Гнеў разбурае дабро і спараджае насілле, якое паглыбляе раны”, - напісаў кардынал Джон Тонг у адкрытым лісце да жыхароў Ганконга.

Іерарх лічыць, што цяперашнюю праблему нельга вырашыць сілай. “Я адчуваю глыбокі смутак, калі бачу маладых людзей, якія непакояцца сучаснай грамадскай сітуацыяй, таму што яны ўяўляюць сабой не толькі нашу будучыню, але і нашу сучаснасць”, - напісаў Апостальскі адміністратар Ганконга.

Паводле іерарха, “толькі рэагуючы і выконваючы патрабаванні грамадзян, можна аднавіць сацыяльную гармонію ў краіне, і таму зараз прыярытэтам з’яўляецца аднаўленне ўзаемнага даверу паміж урадам і грамадзянамі”.

Напружанасць у былой брытанскай калоніі пачалася з дэманстрацыі супраць змены закона, абвешчанай уладамі Ганконга, што дазволіла б выдаваць падазраваных у мацерыковы Кітай. Апазіцыя заснавана на недаверы да кітайскага правасуддзя і на адчуванні таго, што цэнтральны ўрад паступова абмяжоўвае аўтаномію Ганконга. Менавіта таму, хаця законапраект быў адкліканы, пратэст працягваецца і перараджаецца ў дэмакратычны рух. На жаль, дэманстранты ўжо мелі сутычкі з паліцыяй, на іх рахунку ёсць акты вандалізму.

Кардынал Тонг заклікае ў сваім лісце грамадзян і вернікаў “вярнуць надзею”. “Калі нашы законныя запыты не будуць прыняты, мы можам адчуць расчараванне. Але вы не павінны губляць надзеі, таму што адчай размывае наш погляд на будучыню і абясцэньвае наша жыццё”, - напісаў ганконгскі іерарх.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 кастрычніка 2019, 14:44