Ілюстрайыйнае фота Ілюстрайыйнае фота 

Святы Пасад супраць мадэрнізацыі ядзернага патэнцыялу

“Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, за доўгія гады не змаглі дамовіцца аб раззбраенні. Яны нясуць адказнасць за пераадоленне гэтага тупіка”, - лічыць прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.

“Варта пачаць з падпісання пагаднення аб спыненні вытворчасці ядзерных матэрыялаў”, - прапанаваў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса на Асамблеі ў Нью-Ёрку.

“Рост напружанасці ў Паўднёвай Азіі павялічвае рызыку ядзернага канфлікту”, таму “краіны з такой зброяй павінны неадкладна шукаць спосабы раззбраення”, - заклікаў іерарх. Святы Пасад рашуча асуджае як пагрозу выкарыстання ядзернай зброі, так і яе захоўванне, бо гэта спрыяе “ментальнасці страху, што тычыцца не толькі ўдзельнікаў канфлікту, але і ўсяго чалавечага роду”, - адзначыў ватыканскі дыпламат. Ён заклікаў кіраўніцтва краін з ядзернай зброяй перагледзець любыя планы па мадэрнізацыі ядзернага патэнцыялу і ратыфікаваць Дагавор аб забароне ядзерных выпрабаванняў.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2019, 11:53