Пошук

Vatican News
Папа падчас запісу інтэрв'ю. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас запісу інтэрв'ю. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: захапляюся японскім народам

“Калі я чытаю гісторыю хрысціян-мучанікаў, калі чытаю гісторыю Хірасімы і Нагасакі, адчуваю вялікае захапленне вашым народам”, - прызнаўся Францішак у кароткім інтэрв’ю японскаму тэлеканалу KTN.

Японскія мучанікі абаранялі тое, у што верылі, свае перакананні і сваю хрысціянскую свабоду з настойлівасцю і з сталасцю ў веры, - заўважыў Пантыфік.

Францішак таксама назваў мучаніцтвам, тое, што выпакутавалі людзі ў выніку атамных узрываў у Хірасіме і Нагасакі. “Захапляюся гэтым народам і тым, як ён змог паўстаць пасля гэтага. Вы – народ, здольны паўстаць, народ, які заўсёды глядзіць наперад”, - сказаў Папа. Ён скарыстаўся магчымасцю і яшчэ раз пацвердзіў перакананне: “Выкарыстанне атамнай энергіі ў ваенных мэтах – амаральна”.

Візіт Францішка ў Японію запланаваны на 23-27 лістапада 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2019, 12:07