Пошук

Жак Шырак. Ілюстрацыйнае фота Жак Шырак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю Жака Шырака

Святы Айцец Францішак падзяляе смутак французаў у сувязі са смерцю Жака Шырака. Былы Прэзідэнт Францыі памёр 26 верасня 2019 г. у Парыжы ва ўзросце 86 гадоў.

У тэлеграме на імя Эманюэля Макрона Папа выказаў спачуванні ўладам і ўсяму французскаму народу. “Горача малюся, каб Пан прыняў памерлага ў свой супакой і адарыў суцяшэннем і надзеяй тых, хто аплаквае яго смерць, асабліва жонку і сям’ю. Няхай Пан благаславіць Францыю і ўсіх французаў”, - напісаў Пантыфік.

Жак Шырак нарадзіўся ў 1932 г. у Парыжы. Сваю палітычную кар’еру пачаў з працы ў кабінеце Жоржа Пампіду. Быў Міністрам сельскай гаспадаркі, Міністрам унутраных спрах, двойчы Прэм’ер-міністрам Францыі. Падчас другога тэрміну на прэм’ерскай пасадзе быў таксама мэрам Парыжа. У перыяд з 1995 па 2007 г. – двойчы станавіўся Прэзідэнтам Французскай Рэспублікі.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2019, 11:49