Пошук

Vatican News
Рымскі міжрэлігійны паўмарафон "Via Pacis" Рымскі міжрэлігійны паўмарафон "Via Pacis"  (ANSA)

Папа прывітаў удзельнікаў міжрэлігійнага рымскага паўмарафона

Францішак падтрымаў спартыўную ініцыятыву на карысць дыялогу паміж рознымі культурамі і рэлігіямі. Гаворка ідзе пра рымскі паўмарафон і 5-кіламетровы забег “Run for Peace”.

“Хачу прывітаць удзельнікаў Via Pacis, забегу, які сёння раніцай пераходзіў вуліцамі Рыма і меў на мэце засведчыць пра мір, братэрства і ў першую чаргу пра дыялог паміж рознымі культурамі і рэлігіямі”, - сказаў Папа 22 верасня 2019 г., звяртаючыся да вернікаў, якія ўдзельнічалі ў малітве “Анёл Панскі”.

Маршрут рымскага паўмарафону праходзіць ля розных культавых месцаў Рыму: базылікі св. Пятра, сінагогі і мячэці, будысцкага і індуісцкага храмаў, святыні вальдэнсаў і праваслаўнай царквы. Ён з’яўляецца ўнікальным спартыўным спаборніцтвам, выразна арганізаваным на карысць дыялогу і інтэграцыі паміж людзьмі розных культур і рэлігій. У спаборніцтве прынялі ўдзел тысячы чалавек. Для пачаткоўцаў быў арганізаваны “неканкурэнтны” забег на 5 км – Run for Peace.

Упершыню ў гісторыі міжрэлігійнага паўмарафону ўдзел у ім прыняў каталіцкі біскуп – пастыр дыяцэзіі Аран у Алжыры, Жан-Поль Вэска. 57-гадовы іерарх французскага паходжання, дамініканін, актыўны ўдзельнік міжрэлігійнага дыялогу, прабег 21 км у складзе ватыканскай лёгкаатлетычнай каманды “Athletica Vaticana”.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2019, 12:57