Францішак з імамам Эль Таебам. Ілюстрацыйнае фота Францішак з імамам Эль Таебам. Ілюстрацыйнае фота 

Старшыня Папскай рады: як рэалізаваць Дэкларацыю аб братэрстве?

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу звярнуў увагу на неабходнасць вывучэння і разумення асноў каталіцка-мусульманскай Дэкларацыі аб братэрстве.

“Дакумент аб братэрства на карысць міру і суіснавання запрашае да больш інтэнсіўнай працы, каб асобныя людзі і розныя супольнасці пераймалі яго змест на ўзроўні сям’і, грамадства, працоўнага месца, каб туды несці дух, так неабходны свету”, - сказаў арцыбіскуп Мігель Анхель Аюса Гішот на сустрэчы на тэму: “Мір без меж”, якая праходзіла ў сталіцы Іспаніі.

Форум быў арганізаваны Супольнасцю св. Эгідзія і Мадрыдскай архідыяцэзіяй.

“Трэба не наводзіць межы, а шукаць шляхі і спосабы рэалізацыі таго, каб гістарычная падзея ў Абу-Дабі стала элементам, што дапаможа кожнай супольнасці знайсці канкрэтныя рашэнні для паляпшэння нашага грамадства. Варта прапанаваць і несці гэты бальзам, які заключае ў сабе большы гуманізм, братэрства, мір і ўдасканальвае суіснаванне”, - адзначыў старшыня Папскай рады.

“Дэкларацыя аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні” была зацверджана папам Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам Эль Таебам у лютым 2019 г., падчас візіту Святога Айца ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Дакумент увасабляе “сумеснае абвяшчэнне намаганняў па аб’яднанні чалавецтва і працы на карысць міру ў свеце, з тым каб забяспечыць будучым пакаленням магчымасць жыць у атмасферы ўзаемапавагі і здаровага суіснавання”.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2019, 13:29