Пошук

Vatican News
Лагер бежанцаў. Ілюстрацыйнае фота Лагер бежанцаў. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў дапамагаць мігрантам і бежанцам ва ўсім свеце

Напярэдадні адмысловага дня, Пантыфік заклікаў вернікаў актыўна ўключыцца ў дапамогу мігрантам і бежанцам. Свой зварот ён агучыў 22 верасня 2019 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.

“У наступную нядзелю, 29 верасня, будзе адзначацца Сусветны дзень мігранта і бежанца. З гэтай нагоды я буду цэлебраваць Эўхарыстыю тут, на плошчы св. Пятра. Запрашаю вас прыняць удзел у гэтай падзеі, каб выказаць у тым ліку і праз малітву нашу блізкасць да мігрантаў і бежанцаў ва ўсім свеце”, - сказаў Францішак.

Сусветны дзень будзе адзначацца сёлета ўжо ў 105 раз.

“Сапраўднае развіццё заўсёды інклюзіўнае, плённае і скіраванае да будучыні”, у той час як “сучасны свет з кожным днём становіцца ўсё больш і больш элітарысцкім і жорсткім да адрынутых”, - заўважыў Папа ў сваім ліпеньскім відэа-пасланні, прымеркаваным да гэтага Дня.

Францішак нагадаў тады, што манаполія на развіццё “робіць багатых усё больш і больш багатымі, а бедных – усё больш і больш беднымі”. Ён заўважыў, што “краіны, якія развіваюцца, працягваюць вычэрпваць свае прыродныя і чалавечыя рэсурсы на карысць малой колькасці прывілеяваных рынкаў”. Войны ідуць у адных краінах свету, а зброя вырабляецца і прадаецца іншымі, якія потым не жадаюць клапаціцца пра бежанцаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2019, 13:22