Пошук

Vatican News
Кардынал Пітэр Тарксан і папа Францішак Кардынал Пітэр Тарксан і папа Францішак  (Vatican Media)

Іерарх на просьбу Папы ацаніў наступствы эпідэміі Эбола ў Конга

Кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека, узначаліў св. Імшу ў дыяцэзіі Бутэмба-Бэні ў Паўночным Ківу.

У гэтую правінцыю на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пурпурат накіраваўся па волі Святога Айца, каб ацаніць цяжкасць сітуацыі, у якой рэгіён апынуўся ў сувязі з нядаўняй успышкай эпідэміі Эбола. Вірус выклікаў на гэтых тэрыторыях смерць больш за 1800 чалавек.

У ходзе паездкі кардынал Тарксан пераказаў мясцовым жыхарам пасланне ад папы Францішка, у якім Пантыфік заахвочвае кіраўнікоў мясцовых структур па ахове здароўя прыкладаць усе намаганні для нармалізацыі санітарнай сітуацыі ў рэгіёне.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 жніўня 2019, 11:03