Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Свой пляж для пацыентаў папскага дзіцячага шпіталя

Пляж для маленькіх пацыентаў ватыканскага педыятрычнага шпіталя “Bambino Gesu” з’явіўся на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, у некалькіх дзясятках кіламетраў ад Рыма.

Праект павінен дапамагчы дзецям, вымушаным знаходзіцца ў бальніцы ў перыяд летніх канікул. Ён быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы дабрачыннага “Фонду Рональда МакДональда”.

Бясплатны пляж спецыяльна прыстасаваны для карыстання хворымі дзецьмі, дзецьмі з рознымі формамі інваліднасці і членамі іх сем’яў. Ён узнік недалёка ад філіялу ватыканскага шпіталя ў мястэчку Палідора.

“Ініцыятывы такога роду паскараюць перспектывы выздараўлення, спрыяюць умацаванню повязяў і ўзаемнай падтрымкі ў сем’ях, што з’яўляецца асновай кожнага лячэбнага працэсу. Жыццёвыя радасці – гэта самы моцны элемент любой тэрапіі і я ўпэўнена, што праект зможа выклікаць вялікае мноства такіх радасцей”, - падкрэсліла падчас урачыстага адкрыцця пляжу дырэктар шпіталя Марыэла Энак.

Супрацоўніцтва паміж клінікай “Bambino Gesu” і “Фондам Рональда МакДональда” ажыццяўляецца ўжо на працягу дзесяці гадоў. Дабрачынная арганізацыя пабудавала два цэнтры ў Рыме і Палідора, дзе дзеці з розных краін свету з сваімі сем’ямі могуць пражываць падчас лячэння ў папскім шпіталі.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 жніўня 2019, 12:59