Пошук

Vatican News
Папа з японскімі студэнтамі падчас генеральнай аўдыенцыі. Ілюстрацыйнае фота Папа з японскімі студэнтамі падчас генеральнай аўдыенцыі. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пілігрымка Святога Айца ў Японію – заклік да міру

Мы жывём ва ўсё больш небяспечным свеце, таму што культура раззбраення не перамагла, а выдаткі на зброю ўвесь час растуць, - звярнуў увагу пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў ААН.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч перакананы, што Апостальскі візіт Папы ў Японію стане адным з вялікіх заклікаў да міру. “Францішак неаднаразова заклікаў да большых намаганняў на шляху ядзернага раззбраення. Яго падарожжа ў Японію можа стаць важным крокам у гэтым плане. Папа бачыць азіяцкую краіну ў якасці ключавога месца для міру”, - сказаў ватыканскі дыпламат.

“Гісторыя чалавецтва дзеліцца на тое, што было да Хірасімы і пасля таго, як была скінута атамная бомба. Наколькі мне вядома, Пантыфік паспрабуе сканцэнтраваць увагу свету на неабходнасці прыкласці больш намаганняў для пабудовы міру і прыцягваць усіх на шлях поўнага ядзернага раззбраення. Ужо існуе адпаведная канвенцыя, якую Святы Пасад таксама падтрымаў, але вялікія гульцы, што валодаюць ядзерным арсеналам, у гэтым не зацікаўлены. Нам трэба павысіць дасведчанасць у гэтым плане. Я думаю, што папскае падарожжа ў Японію ў значнай ступені паспрыяе ўсведамленню ўсімі пагроз для свету, у якім мы жывём, і патрэбы будаваць дыялог і смела ісці па шляху поўнага раззбраення”, - лічыць арцыбіскуп Юркавіч.

Францішак збіраецца паехаць у Японію. Аб гэтым заявіў ён сам яшчэ ў пачатку года, адказваючы на пытанне японскай журналісткі падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, па дарозе на Сусветныя дні моладзі ў Панаме. Візіт запланаваны на лістапад 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2019, 11:50