Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: малітва за мір у 80-ю гадавіну пачатку ІІ Сусветнай вайны

У 80-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны Францішак заклікаў да малітвы за мір. Яго адмысловы зварот прагучаў 28 жніўня 2019 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, 1 верасня спаўняецца 80 гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны, што пачалася з нямецка-фашысцкай агрэсіі на Польшчу. Калі ў Варшаве, у Велюне і іншых гарадах будуць адбывацца памятныя ўрачыстасці з удзелам шматлікіх кіраўнікоў дзяржаў з усяго свету мы будзем маліцца за мір, каб трагічныя падзеі, справакаваныя нянавісцю, што прынеслі выключна разбурэнне, пакуты і смерць, больш ніколі не паўтарыліся. Папросім Бога, каб мір панаваў у чалавечых сэрцах, у сем’ях, грамадстве і сярод народаў. Я даручаю ўсіх вас мацярынскай абароне Марыі, Каралевы Спакою, і сардэчна вас благаслаўляю”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 жніўня 2019, 11:42