Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік адзначыў працу жанчын у гуманітарнай сферы

Святы Айцец адзначыў мужнасць жанчын, якія працуюць у гуманітарнай сферы. Адмысловы зварот быў апублікаваны 19 жніўня 2019 г. на папскім акаўнце ў “Твітэры”.

“Сёння мы ўзгадваем усіх адважных жанчын, якія выходзяць насустрач братам і сёстрам, што знаходзяцца ў складаных сітуацыях. Кожная з іх з’яўляецца знакам блізкасці і спагады Бога”, - падкрэсліў Францішак.

Пасланне было прымеркавана да Сусветнага дня гуманітарнай дапамогі. Сёлета ён прысвечаны жанчынам, якія працуюць у раёнах, ахопленых крызісамі і канфліктамі, рызыкуюць жыццём, ратуючы іншых людзей.

Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі штогадова адзначаецца 19 жніўня па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У гэты дзень арганізацыя перажыла адну з самых буйных трагедый у сваёй гісторыі. У 2003 г. у яе штаб-кватэры ў Багдадзе адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 22 чалавека, сярод якіх Спецыяльны прадстаўнік ААН у Іраку, бразільскі дыпламат Сэржыў Вэйра дзі Мэлу.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

19 жніўня 2019, 13:30