Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак моліцца за ахвяр насілля ў ЗША

Папа запэўніў у малітве за ахвяр насілля ў ЗША. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 4 жніўня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Духоўна яднаюся з ахвярамі актаў насілля, якія ў гэтыя дні акрапілі крывёю Тэхас, Каліфорнію і Агая ў Злучаных Штатах, ударыўшы па бяззбройных асобах. Заклікаю вас далучыцца да маёй малітвы за людзей, якія згубілі жыццё, за параненых і іх сем’і”, - сказаў Пантыфік.

Апошні ў шэрагу нападаў, якія на працягу некалькіх апошніх дзён адбыліся ў ЗША, здарыўся ноччу 4 жніўня 2019 г. у горадзе Дэйтан у штаце Агая, дзе ў выніку страляніны на вуліцы перад барам, загінулі 9 чалавек. Трагедыя здарылася праз некалькі гадзін пасля таго, як перад гандлёвым цэнтрам у горадзе Эль-Паса ў Тэхасе, былі расстраляны 20 чалавек і некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. Яшчэ 29 ліпеня, падчас фестывалю ў горадзе Гілрой у Каліфорніі, былі забіты чатыры асобы, некалькі дзясяткаў былі паранены.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 жніўня 2019, 13:03