Удзельнікі пратэстаў у Венесуэле. Ілюстрацыйнае фота Удзельнікі пратэстаў у Венесуэле. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак выказаў блізкасць народу Венесуэлы

Святы Айцец выказаў блізкасць народу Венесулы. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 14 ліпеня 2019 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“Зноў прагну выказаць маю блізкасць дарагому венесуэльскаму народу, які асабліва пакутуе ад працяглага крызісу. Папросім Пана натхніць і прасвятліць бакі, каб змаглі як мага хутчэй прыйсці да пагаднення, якое пакладзе канец пакутам народа, дзеля дабра краіны і ўсяго рэгіёна”, - сказаў Папа.

7-12 ліпеня 2019 г. у Венесуэле прайшло пасяджэнне мясцовага епіскапату. Увага біскупаў была прысвечана, між іншым, сітуацыі ў краіне, на працягу гадоў ахопленай глыбокім палітычным, эканамічным і маральным крызісам. Іерархі падкрэлілі тэрміновую патрэбу ў мірным выйсці з сітуацыі і правядзенні справядлівых выбараў.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
14 ліпеня 2019, 12:25