Vatican News
Кардынал Сако з мэрам Кіркука. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Сако з мэрам Кіркука. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

У Іраку станоўча ўспрынялі навіну пра візіт Пантыфіка

Кожны ў Іраку задаволены будучым візітам Папы. Звычайныя людзі, у тым ліку і мусульмане, вітаюць мяне на вуліцы і дзякуюць за гэта, - прызнаўся кардынал Луіс Сако.

Патрыярх Халдэйскай Царквы пракаментаваў абяцанне Францішка, прыехаць у краіну. Падрабязнасці, у тым ліку і дата, пакуль невядомыя. Папа прызнаўся толькі, што гэта адбудзецца ў 2020 г.

Паводле іерарха, рашэнне Святога Айца ўспрымаецца як выраз удзячнасці за змены, якія адбыліся ў гэтай краіне. Сапраўды, сітуацыя нармалізуецца, у Багдадзе жыццё ўжо цалкам нармальная, стала больш бяспечна, палепшылася становішча хрысціян, - распавёў іракскі кардынал. На яго думку, прысутнасць Папы будзе мець вялікае значэнне для развіцця краіны пасля вайны, у тым ліку і духоўнага. Францішак дапаможа людзям ажыць духам.

“Візіт Пантыфіка стане адкрыццём для новага мыслення і культуры. Мы бачылі гэта падчас яго іншых Апостальскіх падарожжаў: у Іарданію, Абу-Дабі, Егіпет і Марока. У мусульманскага свету няма іншага выбару, акрамя як адкрываць сябе для плюралізму і паважаць правы ўсіх людзей, іх свабоду. Я думаю, што гэта паведамленне будзе добра прынята ўсімі”, - заявіў кардынал Сако.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 чэрвеня 2019, 13:29