Cerca

Vatican News
Падчас сустрэчы Трампа і Кіма. Ілюстрацыйнае фота Падчас сустрэчы Трампа і Кіма. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец станоўча пра сустрэчу Трампа і Кіма

Францішак выказаў надзею, што сустрэча паміж кіраўнікамі ЗША і Паўночнай Карэі стане крокам на шляху міра. Пантыфік звярнуў увагу на падзею 30 чэрвеня 2019 г. падчас малітоўнай сустрэчы з вернікамі.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын і Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп завяршылі перамовы ў паўднёвакарэйскай частцы дэмілітарызаванай зоны. Трамп і Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін праводзілі Кім Чэн Ына да мяжы. Паўночнакарэйскі лідар перасёк яе і вярнуўся на радзіму. Перамовы двух лідараў працягвалася каля гадзіны – значна больш, чым планавалася.

“У апошнія гадзіны мы сталі сведкамі добрага прыкладу культуры сустрэчы ў Карэі. Я вітаю галоўных герояў і малюся, каб гэты значны жэст стаў крокам на шляху міру не толькі для гэтага паўвострава, але і на карысць усяго свету”, - сказаў Пантыфік пасля “Анёл Панскі”.

Гэта былі трэція за кароткі перыяд перамовы паміж кіраўнікамі дзяржаў. Трамп і Кім упершыню сустрэліся ў чэрвені 2018 г. у Сінгапуры. Другі саміт адбыўся ў лютым 2019 г. у сталіцы В’етнама Ханоі.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 чэрвеня 2019, 12:34