Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік пра празрыстасць і сумленнасць у грамадскай дзейнасці

Папа заклікаў асоб, якія выконваюць грамадскія функцыі, будаваць братэрскае і адкрытае грамадства, спрыяльнае чалавеку. Ён падкрэсліў неабходнасць празрыстасці і сумленнасці ў грамадскай дзейнасці.

Гэтыя словы можна знайсці ў лісце, адрасаваным арцыбіскупу Бэнэвента Фэлічэ Акрокі, з нагоды першага форуму кіраўнікоў рэгіёну Кампанія ў Італіі.

Папа выказаў удзячнасць за ініцыятыву, якая праяўляе цікавасць да сітуацыі жыхароў рэгіёну. Ён заклікаў удзельнікаў выконваць грамадскія функцыі ў духу служэння і стымуляваць актыўнасць у інтарэсах агульнага дабра. Францішак таксама падкрэсліў неабходнасць празрыстасці і сумленнасці ў грамадскай дзейнасці.

Як бывае часта ў такіх выпадках, Пантыфік заклікаў да падтрымкі найбольш уразлівых сацыяльных груп. “Усе структуры, касцёльныя супольнасці, навучальныя і медыцынскія ўстановы павінны аб’яднаць намаганні для пераадолення цяжкасцей і пакут многіх братоў і сясцёр, прапаноўваючы ім канкрэтныя жэсты абмену і салідарнасці”, - падкрэсліў Францішак. Ён дадаў, што неабходна вяртаць надзею найбольш уразлівым і дапамагаць тым, хто мае патрэбу.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 чэрвеня 2019, 13:40