Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік да ФАО пра значэнне сям’і ў сельскай гаспадарцы

Францішак скіраваў пасланне, прымеркаванае да адкрыцця Дзесяцігоддзя, прысвечанага сям’і ў сельскай гаспадарцы. Яго было абвешчана Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН.

Папа нагадаў, што ініцыятыва, накіравана на ліквідацыю голаду на планеце да 2030 г. Ён звярнуў увагу, што сям’я – гэта месца, дзе мы вучымся жыць у гармоніі з іншымі і з светам. Яна ўяўляе сабой урадлівую глебу і мадэль для вядзення ўстойлівай сельскай гаспадаркі, з дабратворным уплывам на чалавецтва і на навакольнае асяроддзе. Сямейнае жыццё таксама ілюструе прынцып субсідыярнасці, таму дзяржава – ад мясцовага да самага шырокага міжнароднага ўзроўню – можа і павінна працаваць разам з сем’ямі. Францішак назваў гэта “субсідыярнасцю знізу”.

На думку Пантыфіка, харчовы крызіс у слабаразвітых краінах і цяжкі эканамічны і фінансавы крызіс у развітых падштурхоўваюць да таго, каб сельская гаспадарка разглядалася не толькі з пункту гледжання занятасці, але і развіцця для людзей і суполак. У прыватнасці, моладзь можа прынесці новую энергію ў сектар, які мае стратэгічнага значэнне для нацыянальных інтарэсаў многіх краін. Важна перагледзець сістэму адукацыі, з тым каб яна магла больш эфектыўна рэагаваць на патрэбы сельскагаспадарчай сферы і, такім чынам, спрыяць інтэграцыі маладых людзей на рынку працы. Таксама патрэбна выхаванне да экалагічнай культуры.

Святы Айцец заклікаў ФАО да падтрымкі сямейнага фермерства, што, на яго думку, дапаможа ў ліквідацыі голада і дасць стымул для павышэння грамадскай свядомасці адносна праблем беднасці.

Барацьба з голадам патрабуе сумесных намаганняў і рашучасці, тут неабходна браць пад увагу асноўныя правы чалавека і развіваць салідарнасць паміж пакаленнямі, падкрэсліў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2019, 15:08