Cerca

Vatican News
Лагатып праекту “Эканоміка Францішка” Лагатып праекту “Эканоміка Францішка” 

Эканоміка Францішка не сацыялістычная, а сацыяльная

Эканоміка, якую падтрымлівае Францішак, з’яўляецца сацыяльнай, і яе не варта блытаць з эканомікай сацыялістычнай, заўважыў кардынал Пітэр Тарксан.

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека прыняў удзел у ватыканскай прэзентацыі праекту “Эканоміка Францішка”, які будзе рэалізаваны ў італьянскім Асізі 26-28 сакавіка 2020 г.

Сацыяльная эканоміка, як яе разумее Папа, азначае “эканоміку, якая адносіцца да атрымальніка: эканоміку на службе чалавеку”, патлумачыў іерарх. Ён звярнуў увагу, што гаворка ідзе пра эканоміку інклюзіўную, якая служыць усім, не выключаючы нікога – гэта запрашэнне вярнуцца да сапраўднага значэння эканомікі, як кіравання агульным домам.

На асізскі форум прыедуць прынамсі 500 маладых людзей ва ўзросце да 35 гадоў – прадпрымальнікі і дактаранты ўніверсітэтаў з усяго свету. Падчас яго прызнаюць і ўручаць спецыяльную ўзнагароду ў сферы эканомікі. Журы будзе складацца з саміх удзельнікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 мая 2019, 14:38