Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©pattilabelle - stock.adobe.com)

Дыкастэрыя дапамагла адбудаваць рэабілітацыйны цэнтр у Непале

Пры падтрымцы Касцёла ў Італіі і Святога Пасаду, у цэнтральнай частцы Непала зноў адчыніў дзверы моладзевы рэабілітацыйны цэнтр, знішчаны землятрусам некалькі гадоў таму.

Няхай гэты цэнтр стане домам, напоўненым ласкай сведчання фізічнага і духоўнага аздараўлення ўсім, хто будзе ў ім жыць, - напісаў ад імя Святога Айца Францішка кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Ліст даставіў у азіяцкую краіну асабіста мансеньёр Сэгунда Тэхада Муньяс, падсакратар у Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ён прысутнічаў на адкрыцці ўстановы ў рэгіёне Каўрэпаланчок.

Землятрус разбурыў Цэнтр у 2015 г. Яго рэканструкцыя ажыццяўлялася ватыканскай Дыкастэрыяй у супрацоўніцтве з непальскімі ўладамі. Неабходныя 300 тыс. еўра сабралі ў парафіях Італіі. За іх адбудавалі комплекс з пяці медыцынскіх устаноў, размешчаных вакол сталіцы, якія займаюцца рэабілітацыяй дзяцей і моладзі, якія 4 гады таму пацярпелі ад стыхійнага бедства або ў выніку яго атрымалі інваліднасць. Сабраныя сродкі дазволяць ім таксама ўдзельнічаць у рэгулярным навучальным працэсе.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 мая 2019, 12:48