Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Латвіі Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Латвіі 

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Латвіі

25 красавіка 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Латвіі Раймандса Вэёніса. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых перамоў была дадзена высокая ацэнка добрым двухбаковым адносінам, згадвалася пра нядаўняе падарожжа Святога Айца ў Латвію з нагоды 100-годдзя яе незалежнасці. Гаворка ішла пра некаторыя тэмы, якія тычацца грамадскай і рэлігійнай сітуацыі ў краіне.

Бакі абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднага характару, сярод якіх мір і бяспека ў рэгіёне, перспектывы еўрапейскага праекту і абарона навакольнага асяроддзя.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 красавіка 2019, 13:57