Vatican News
Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад у ААН пра гуманітарную сітуацыю ў Палестыне

У сектары Газа катастрафічная гуманітарная сітуацыя, чым маніпулююць экстрэмісцкія групоўкі. Шмат нявінных грамадзянскіх асоб з абодвух бакоў заплацілі сваім жыццём.

Аб гэтым 29 красавіка 2019 г. казаў прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН падчас адкрытых дэбатаў у Савеце Бяспекі па сітуацыі на Блізкім Усходзе і так званым палестынскім пытанні.

Паводле арцыбіскупа Бернардзіта Аусы, фарміраванне новага палестынскага ўрада з’яўляецца “пробліскам надзеі на фоне ценю адчаю, што вельмі доўга характарызаваў ізраільска-палестынскі канфлікт”.

“Сапраўды, адзінства мае важнае значэнне для палітычна стабільнай і эканамічна жыццяздольнай Палестыны. У сувязі з гэтым Святы Пасад высока ацэньвае нястомныя намаганні суседніх краін для наладжвання перамоў з рознымі палестынскімі групоўкамі і садзейнічання дыялогу паміж імі”, - сказаў іерарх. Ён заклікаў і ізраільскі, і палестынскі бакі разарваць спіраль насілля і ўстрымацца ад аднабаковых дзеянняў.

На думку ватыканскага дыпламата, змена ідэнтычнасці Іерусаліма і яго статус-кво аказвае “патэнцыйна шкоднае ўздзеянне на мір і стабільнасць у рэгіёне”.

Арцыбіскуп Ауса завяршыў сваё выступленне спасылкай на на нядаўні сумесны зварот папы Францішка і караля Марока Мухамеда VI аб важнасці захавання Святога Гораду ў якасці агульнай спадчыны чалавецтва і трох монатэістычных рэлігій, месца сустрэчы і сімвалу мірнага суіснавання, дзе можна культываваць узаемную павагу і дыялог.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 красавіка 2019, 11:55