Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец размаўляў з Прэзідэнтам ЗША на тэму Нотр-Дам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў Святому Айцу Францішку, каб перадаць спачуванні ў сувязі з пажарам у парыжскім саборы Нотр-Дам.

“Пантыфік 17 красавіка 2019 г. вечарам меў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам, які выказаў Папу ад імя амерыканскага народа блізкасць у сувязі з пажарам у саборы Нотр-Дам”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Залы Друку Святога Пасаду.

Паводле USA Today, Прэзідэнт ЗША запэўніў Францішка ў тым, што Злучаныя Штаты гатовыя падтрымаць Францыю ў аднаўленні храма, прапануючы экспертаў у галіне рэстаўрацыі і будаўніцтва. За дзень да гэтага, Трамп патэлефанаваў Прэзідэнту Францыі, каб абмеркаваць наступствы пажару, які ў панядзелак значна пашкодзіў 850-гадовы сабор.

Трэба нагадаць, што 16 красавіка 2019 г. адбылася тэлефонная размова Францішка з Эмануэлем Макронам, падчас якой Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць з французскім народам. Таксама ў сваім твітэр-паведамленні Пантыфік спаслаўся на парыжскую трагедыю і заклікаў ператварыць смутак ад разбурэння храма ў надзею ад яго адбудовы.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 красавіка 2019, 11:59