Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэрактаў у Нігерыі і Малі

Папа заклікаў маліцца за ахвяр тэрактаў у Нігерыі і Малі. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 сакавіка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Памолімся за шматлікіх ахвяр апошніх нечалавечых тэрактаў у Нігерыі і Малі. Няхай Пан прыме да Сябе гэтых ахвяр, аздаровіць параненых, суцешыць блізкі і зменіць жорсткія сэрцы”, - заклікаў Францішак.

У выніку нападаў тэрарыстаў ісламісцкай групоўкі “Бока-Харам”, якія з пачатку лютага рэгулярна адбываюцца ў цэнтральнай частцы Нігерыі, загінулі больш за 100 чалавек.

Каля 130 чалавек загінулі 23 сакавіка 2019 г. у Малі, у выніку нападу на вёску Агосагу, у цэнтральнай частцы краіны, дзе трывае канфлікт паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 сакавіка 2019, 13:26