Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Copyright by MaxPixel)

Святы Пасад у ААН бароніць правы сельскіх жанчын

Правы сельскіх жанчын шырока парушаюцца. Пра гэта заявіў прадстаўнік Святога Пасаду ў трох ААН-аўскіх установах па пытаннях харчавання і сельскай гаспадаркі, са штаб-кватэрай у Рыме.

Мансеньёр Фернанда Чыка Арэлана прыняў удзел у Міжнародным кангрэсе па становішчы жанчын, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. Святар адзначыў, што асобы з гэтай групы складаюць чвэрць насельніцтва зямнога шара. Яны часта з’яўляюцца адзінымі карміцелямі ў сям’і. Такая сітуацыя часта існуе, напрыклад, у Афрыцы. У краінах, якія развіваюцца, сельскія жанчыны складаюць палову ўсёй працоўнай сілы.

Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што гэтыя жанчыны вельмі часта выкарыстоўваюцца, іх праца дрэнна аплачваецца, іх правы не выконваюцца, яны не маюць доступу да адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, выкарыстоўваюцца ў якасці работніц-нявольніц на зямлі буйных магнатаў, якія ў імя прыбытку топчуць іх годнасць.

Мансеньёр Арэлана адзначыў, што кіраўніцтва краін, асабліва тых, якія развіваюцца, павінна надаваць больш увагі абароне працоўных правоў жанчын, а таксама даць ім права валодання зямлёй, якое ў многіх краінах адсутнічае.

Ватыканскі дыпламат таксама звярнуў увагу на важную ролю жанчын у развіцці сельскіх раёнаў, у рэалізацыі патрэбы ў прадуктах харчавання і ў іх барацьбе з беднасцю ў свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 сакавіка 2019, 11:38