Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак моліцца за ахвяр авіякатастрофы ў Эфіопіі

Францішак моліцца за ахвяр авіякатастрофы ў Эфіопіі. Аб гэтым гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, якую ад імя Папы скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

“Са смуткам прыняўшы навіну пра крушэнне самалёта авіякампаніі “Ethiopian Airlines” Яго Святасць Папа Францішак узносіць малітвы за загінулых з розных краін і давярае іх душы міласэрнасці Усемагутнага Бога”, - гаворыцца ў пасланні.

Пантыфік выказаў свае шчырыя спачуванні сем’ям загінулых і запэўніў у малітве аб Божых ласках суцяшэння і сілы для ўсіх, каго закранула гэта трагічная страта.

“Boeing-737” авіякампаніі “Ethiopian Airlines”, які следаваў па маршруце з Адыс-Абебы ў Найробі, пацярпеў крушэнне раніцай 10 сакавіка, недалёка ад эфіопскага горада Дэбрэ-Зэйт. На борце знаходзілася 157 чалавек, уключаючы восем членаў экіпажа. Ніхто не выжыў. Сярод загінулых – прадстаўнікі 35 краін.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 сакавіка 2019, 12:22