Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак падтрымаў мірныя перамовы ў Нікарагуа

Святы Айцец запэўніў у малітоўнай падтрымцы мірных перамоў, якія праходзяць у Нікарагуа. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 сакавіка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“З 27 лютага ў Нікарагуа праходзяць важныя перамовы з мэтай вырашэння цяжкога грамадска-палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца краіна. Суправаджаю малітвай гэту ініцыятыву і заклікаю бакі як мага хутчэй знайсці мірнае рашэнне дзеля дабра ўсіх”, - сказаў Папа.

Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі Даніэль Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне дапамогі і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. З часам сацыяльныя пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннямі адстаўкі дзеючага кіраўніка і ўстанаўлення дэмакратычнага парадку.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

24 сакавіка 2019, 12:10