Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Венесуэльская дэлегацыя наведала Ватыкан

Венесуэльская дэлегацыя знаходзілася 11 лютага 2019 г. з візітам у Ватыкане. Аб гэтым паведамляе Зала Друку Святога Пасада. Аб яе асабовым складзе нічога не гаворыцца.

Дэлегацыю прынялі ў Дзяржаўным сакратарыяце. Падчас размовы была выказана блізкасць Папы і Святога Пасада да народа Венесуэлы, асабліва да тых яго прадстаўнікоў, якія пакутуюць. Была падкрэслена “сур’ёзная заклапочанасць” сітуацыяй, якая патрабуе справядлівага і мірнага рашэння ў пераадоленні крызісу, павагі правоў чалавека і пошуку карысці для ўсіх жыхароў краіны. Адзначалася, што трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць кровапраліцця.

11 лютага 2019, 15:40