Пошук

Аўстралійскі Таунсвіл пасля паводкі Аўстралійскі Таунсвіл пасля паводкі 

Святы Айцец спачувае і моліцца за аўстралійцаў

Папа спачувае сем’ям, якія страцілі сваякоў у выніку стыхійнага бедства на паўночным усходзе Аўстраліі. Спецыяльную тэлеграму, падпісаную кардыналам Дзяржсакратаром, атрымаў мясцовы біскуп.

“Даведаўшыся пра гібель людзей і знішчэнне маёмасці, выкліканыя паводкай у Таунсвіл, Святы Айцец запэўнівае вас у сваёй шчырай салідарнасці і моліцца за ўсіх, хто пацярпеў ад гэтага стыхійнага бедства. Асаблівую малітву Яго Святасць узносіць за супакой памерлых, выздараўленне параненых, за важную работу па адбудоўванні. Францішак выпрошвае для ўсіх шчодрае благаслаўленне суцяшэння і надзеі”, - напісаў кардынал Пьетра Паралін ад імя Пантыфіка.

Аўстралійскі горад Таунсвіл пацярпеў ад самай моцнай за апошняе стагоддзе паводкі. Яна адбылася ў выніку адкрыцця шлюзаў плаціны ракі Рос, пасля чаго ва ўжо затоплены ад ападкаў горад палілася неймаверная колькасць вады.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лютага 2019, 14:24