Выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Алесандра Джызоці Выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Алесандра Джызоці 

Зала Друку: Папа вывучае магчымасць пасрэдніцтва ў Венесуэле

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пракаментаваў магчымасць удзелу Францішка ў вырашэнні венесуэльскага крызісу ў якасці пасрэдніка, аб чым Папу прасіў Нікалас Мадура.

“Святы Айцец заўсёды стрыманы і таму пакідае за сабой права вывучэння гатоўнасці абодвух бакоў, каб канстатаваць, ці існуюць умовы для гэтага шляху”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, адказваючы на пытанне журналістаў.

Размаўляючы з журналістамі па дарозе з Абу-Дабі ў Рым, Францішак не выключыў пасрэдніцтва Апостальскай Сталіцы ў якасці апошняй меры, калі ўсе іншыя ўжо выкарыстаныя. Але такі варыянт, падкрэсліў ён, магчымы толькі тады, калі аб гэтым папросяць абодва бакі. “Гэта абавязковая ўмова”, - патлумачыў Папа.

Раней, праводзячы прэс-канферэнцыю на борце самалёта на шляху з Панамы ў Рым, Святы Айцец прызнаўся, што яго пужае магчымасць кровапраліцця ў Венесуэле. Пантыфік падкрэсліў, што з’яўляецца пастырам усіх венесуэльскіх католікаў і выступае за інтарэсы ўсяго народа гэтай краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 лютага 2019, 11:46