Францішак і імам Ахмед эль-Таеб у Абу-Дабі Францішак і імам Ахмед эль-Таеб у Абу-Дабі 

Папа і Вялікі імам сталі лаўрэатамі Прэміі чалавечага братэрства

Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар Ахмед эль-Таеб сталі першымі лаўрэатамі Прэміі чалавечага братэрства (Human Fraternity Award), заснаванай эмірам Дубая Мухамедам бэн Рашыдам.

Папа і Вялікі імам былі ўдастоены ўзнагароды за намаганні па забеспячэнні міру ў свеце. Аб гэтым паведаміў у сваім Twitter пераемнік трона Мухамед бэн Заід Аль Нахаян.

Эмірацкая газета The National паведаміла аб тым, што Пантыфік, Вялікі імам, наследны прынц Абу-Дабі і эмір Дубаю заставілі свае подпісы на вуглавых камянях пад будаўніцтва новага касцёла св. Францішка і новай мячэці імя Вялікага імама Ахмеда эль-Таеба, якія павінны стаць сімваламі папскага візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Абодва храма будуць пабудаваны ў Абу-Дабі.

“Яны будуць служыць у якасці маякоў, якія ахоўваюць каштоўнасць цярпімасці, маральнай праўды і братэрства паміж людзьмі ў ААЭ”, - напісаў у сваім Twitter шэйх Мухамед бэн Заід.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лютага 2019, 15:06