Пошук

Vatican News
Папа з бэн Заідам Аль Нахаянам падчас візіту ў ААЭ Папа з бэн Заідам Аль Нахаянам падчас візіту ў ААЭ  

Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў ААЭ

Пантыфік прыняў 25 лютага 2019 г. у Ватыкане Міністра замежных спраў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, шэйха Абдалу бэн Заід Аль Нахаяна. Сустрэча працягвалася 45 хвілін і насіла прыватны характар.

Эмірацкі палітык паведаміў пра рашэнне ўладаў краіны садзейнічаць ажыццяўленню ідэй, закладзеных у “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”, падпісанай у Абу-Дабі 4 лютага 2019 г. Святым Айцом і Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам эль-Таебам. Некаторыя з іх ужо рэалізаваныя, іншыя рэалізуюцца.

Трэба нагадаць, што ў дакуменце падкрэсліваецца, у прыватнасці, што вера ў Бога вядзе чалавека да ўспрымання іншага, як брата, якога трэба падтрымліваць і любіць. Гучыць заклік да рэлігійных, палітычных і эканамічных лідараў сур’ёзна заняцца распаўсюджваннем культуры талерантнасці, узаемнага суіснавання і міру, пакласці канец войнам, канфліктам, дэградацыі навакольнага асяроддзя і культурнаму і маральнаму заняпаду. Падпісанты катэгарычна заявілі, што рэлігіі ніколі не падбухторваюць да вайны і не выкарыстоўваюць нянавісці, варожасці, экстрэмізму, гвалту і кровапраліцця. Гэта ўсё з’яўляецца вынікам скажэння рэлігійнага вучэння і палітычнага выкарыстання рэлігіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 лютага 2019, 11:51