Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар: эканоміка патрэбуе ін’екцыі хрысціянскай логікі

Экамоніка патрабуе ін’екцыі гуманнасці і хрысціянскай логікі, падкрэсліў кардынал Пьетра Паралін у пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы, арганізаванай Хрысціянскім саюзам кіраўнікоў прадпрыемстваў (UCID).

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы падкрэсліў, што прадпрыемствы павінны быць здольнымі разумець сваю ролю не толькі як вытворцаў дабротаў і паслуг, але таксама як будаўнікоў сацыяльнай інклюзіўнасці і абаронцаў навакольнага асяроддзя.

Паводле кардынала, у сучасным грамадстве назіраецца развіццё двух паралельных светаў: свету людзей, сацыяльна інтэграваных, маючых магчымасць карыстацца экамічнымі выгадамі рынку, а таксама свету людзей, маргіналізаваных, аддзеленых бар’ерам, які цяжка пераадолець.

Да гэтай з’явы неабходна дадаць “эксплуатацыю аднаго чалавека другім”, якая праяўляецца ў “феноменах прастытуцыі, выкарыстанні дзяцей-салдат, наркатрафіку, жабрацтве, нястрыманым спажывальніцтве, якое не толькі чыніць шкоду навакольнаму асяроддзю, але і скажае ўсведамленне чалавека аб самім сабе”.

Перад абліччам гэтых грамадскіх выклікаў прадпрыемствы пакліканы ўключыць у свае мэты таксама “макра-каштоўнасці”. У адваротным выпадку яны непазбежна пачнуць ствараць “анты-каштоўнасці”, перакананы высокі ватыканскі іерарх.

Кардынал Паралін звярнуў увагу на праблемы, выкліканыя міграцыяй. На яго думку, калі не знайсці сродкі для выканання “абавязку салідарнасці і хрысціянскага братэрства”, да якіх адносіцца эфектыўная інтэграцыя мігрантаў, дапамога ў развіцці краін іх паходжання, спыненне войнаў – нават калі для гэтага неабходны велізарныя эканамічныя рэсурсы, – то свет апынецца перад сітуацыяй вялікага глабальнага беспарадку, які вельмі хутка ўдарыць па саміх прадпрыемствах.

Паводле кардынала Параліна, існуе тэрміновая патрэба ў стварэнні “прававых і тэхнічных прыладаў для інтэграцыі мігрантаў і бежанцаў: педагагічныя сістэмы, тэхнічная фармацыя, медыцынская дапамога, механізмы інтэграцыі ў рынак працы”.

Сустрэча, арганізаваная Хрысціянскім саюзам кіраўнікоў прадпрыемстваў, праходзіла 12 лютага 2019 г. у Рыме. У гэта італьянскае грамадскае аб'яднанне ўваходзяць прадпрымальнікі, якія імкнуцца кіравацца ў сваёй дзейнасці прынцыпамі хрысціянскай этыкі. У 2015 г. іх прымаў на аўдыенцыі папа Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 лютага 2019, 12:58