“Засмучаны весткай пра смерць былога Прэзідэнта Джорджа Буша, Яго Святасць Францішак дасылае шчырыя спачуванні і запэўнівае ў сваіх малітвах за ўсю сям’ю Бушаў. Давяраючы душу Прэзідэнта Буша міласэрнай любові Бога Усемагутнага, Яго Святасць выпрошвае для ўсіх, хто аплаквае яго смерць, Божае благаслаўленне, сілы і спакой”, - гаворыцца ў тэлеграме на імя кардынала Даніэля Дзінарда.
Трэба нагадаць, што Буша-старэйшага, падчас яго прэзідэнцкага тэрміну, звязвалі цёплыя адносіны з Янам Паўлам II. У лістападзе 1991 г. яны правялі працяглую асабістую сустрэчу. Буш прысутнічаў на пахаванні Яна Паўла ІІ у складзе афіцыйнай дэлегацыі ЗША.