Кафедральны сабор Праваслаўнай Царквы Украіны Кафедральны сабор Праваслаўнай Царквы Украіны 

Нунцыятура ў Кіеве пра падзеі ва ўкраінскім праваслаўі

Апостальская нунцыятура ў Кіеве выступіла з заявай на тэму інтэрпрэтацыі наяўнасці інфармацыі ў некаторых СМІ Святога Пасаду на тэму стварэння Праваслаўнай Царквы Украіны.

Той факт, што некаторыя ватыканскія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі аб стварэнні Праваслаўнай Царквы Украіны, не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Святога Пасаду па гэтым пытанні, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

“У апошнія дні некаторыя інфармацыйныя органы Святога Пасаду апублікавалі, між іншым, інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся нядаўна ў Праваслаўі ва Украіне. Гэта адпавядае задачы кожнага органа сацыяльных камунікацый, інфармаваць сваіх карыстальнікаў пра тое, што адбываецца ў свеце. Калі Святы Пасад захоча апублікаваць сваю афіцыйную пазіцыю адносна гэтых падзей, зробіць гэта з дапамогай адпаведных спосабаў і інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў такіх выпадках”, - так гучыць заява Апостальскай нунцыятуры ў Кіеве.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 снежня 2018, 12:29