Той факт, што некаторыя ватыканскія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі аб стварэнні Праваслаўнай Царквы Украіны, не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Святога Пасаду па гэтым пытанні, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.
“У апошнія дні некаторыя інфармацыйныя органы Святога Пасаду апублікавалі, між іншым, інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся нядаўна ў Праваслаўі ва Украіне. Гэта адпавядае задачы кожнага органа сацыяльных камунікацый, інфармаваць сваіх карыстальнікаў пра тое, што адбываецца ў свеце. Калі Святы Пасад захоча апублікаваць сваю афіцыйную пазіцыю адносна гэтых падзей, зробіць гэта з дапамогай адпаведных спосабаў і інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў такіх выпадках”, - так гучыць заява Апостальскай нунцыятуры ў Кіеве.