Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з ватыканскай камандай па крыкеце Папа падчас сустрэчы з ватыканскай камандай па крыкеце 

Каманда Ватыкана па крыкеце паедзе на радзіму Папы

Ватыканская каманда па крыкеце прыме ўдзел у V Турніры “Святло веры” ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе. Спартыўнае мерапрыемства будзе праходзіць з 27 снежня 2018 па 3 студзеня 2019.

Каманда Ватыкана далучыцца да ўдзелу ў ім па запрашэнні праграмы “Крыкет без меж” (Cricket without Boundaries), заснаванай у 2009 г. і ўхваленай Францішкам (на той час кардыналам Буэнас-Айрэса) для працы з дзецьмі з бедных сем’яў горада. Сёння праграмай, якая знаходзіцца пад патранатам Папскай рады па культуры, ахоплена каля 2 тыс. падлеткаў, якія выхоўваюцца і фарміруюцца праз гульню ў крыкет.

Першы матч з удзелам ватыканскай каманды адбудзецца 27 снежня 2018 г. супраць прадстаўнікоў праекта “Крыкет без меж”. У той жа дзень гульцы наведаюць мясцовыя парафіі і сустрэнуцца з сем’ямі і валанцёрамі, якія прымаюць удзел у арганізацыі турніру. На наступны дзень адбудзецца матч паміж камандай Ватыкана і Аргентынскай нацыянальнай сборнай па крыкеце. На 29 снежня 2018 г. запланавана св. Імша з удзелам ватыканскай каманды, а на наступны дзень – іх пілігрымка ў марыйны санктуарый аргентынскага горада Лухан.

Адразу пасля Новага Года, 2 студзеня 2019 г. прадстаўнікі Святога Пасаду наведаюць турму св. Марціна і згуляюць супраць каманды, у складзе якой – зняволеныя і супрацоўнікі пенітэнцыярнай установы Буэнас-Айрэса.

Ватыканская каманда па крыкеце “St Peter’s Cricket Club” была сфарміравана ў 2013 г. У яе ўваходзяць святары і навучэнцы духоўных семінарый Рыма.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 снежня 2018, 14:42