Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі Францішак падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі  (ANSA)

Францішак прыняў Прэзідэнта Славакіі

14 снежня 2018 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Андрэя Кіску. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых размоў была звернута ўвага на добрыя двухбаковыя адносіны і на ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё славацкага грамадства, асабліва ў сферы адукацыі. Былі абмеркаваны некаторыя пытанні, які ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку кліматычныя змены і прыём мігрантаў. Гаворка ішла і пра міжнародны кантэкст, пра мір, бяспеку і супрацоўніцтва ў Еўропе, з улікам славацкага старшынства ў АБСЕ ў 2019 г.

14 снежня 2018, 13:33