“Жадаю вам далейшых 140 гадоў. Але заўсёды ў духу служэння, заўсёды ў пошуку канкрэтыкі. Цнотай журналіста з’яўляецца пошук фактаў”, - сказаў Папа.
Святы Айцец наведаў рэдакцыю газеты, якая знаходзіцца на Віа-дэль-Трытонэ пасля традыцыйнай малітвы на Іспанскай плошчы ў Рыме, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адбылося на зваротным шляху ў Ватыкан.
Францішак прызнаваўся, што з моманту свайго абрання чытае амаль кожны нумар газеты, таму што хоча ведаць тое, што адбываецца ў яго горадзе.
“Il Messaggero” вызначае сябе як выданне з “свецкай арыентацыяй”. Яе назіральную раду ўзначальвае Гаэтана Кальтаджыронэ, адзін з самых багатых людзей у Італіі.