Бэта версія

Cerca

Vatican News
Атамная электрастанцыя ў Францыі Атамная электрастанцыя ў Францыі  (AFP or licensors)

Святы Пасад: выкарыстанне атамнай энергіі не пазбаўлена рызыкі

Трагедыі ў Чарнобылі і Фукусіме нагадваюць, што выкарыстанне атамнай энергіі не пазбаўлена рызыкі, часам вельмі сур’ёзнай, заўважыў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса прыняў удзел у дыскусіі адносна выкарыстання атамнай энергіі, якая адбылася ў рамках 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. “Вельмі важна, каб міжнародная супольнасць прыняла сур’ёзныя меры бяспекі пры ўжыванні атамнай энергіі ў мірных мэтах”, - сказаў ён.

Ватыканскі дыпламат зазначыў, што даследаванні Навуковага камітэта ААН па дзеянні атамнай радыяцыі (UNSCEAR) могуць быць карыснымі для вымярэння ўзроўню радыяцыйнага забруджвання на тэрыторыях, якія пацярпелі ад выкарыстання атамнай зброі, асабліва ў гарадах.

Узгадваючы пра шматлікіх загінулых і параненых ад радыяцыйнага выпраменьвання ў выніку ядзернай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі, прадстаўнік Святога Пасаду пажадаў, каб яны былі адзінымі ахвярамі падобнага выкарыстання атамнай энергіі.

“Святы Пасад з нецярпеннем чакае магчымасці пазнаёміцца з высновамі Камітэту ААН па аварыі на атамнай электрастанцыі ў Фукусіме пасля справаздачы, прадстаўленай у 2015 г. Гэта інфармацыі будзе вельмі карыснай, каб больш ведаць пра доўгатрывалыя эфекты радыяцыйнага выпраменьвання”

, - сказаў ён.

Іерарх даў высокую ацэнку супрацоўніцтву Навуковага камітэта ААН па дзеянні атамнай радыяцыі з іншымі профільнымі структурамі арганізацыі з мэтай азнаямлення міжнароднай супольнасці з новымі дадзенымі для больш глыбокага разумення наступстваў радыяцыйнага выпраменьвання і яго ўздзеяння на жыццё людзей і навакольнае асяроддзе.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 лістапада 2018, 13:26