Cerca

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Ірака Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Ірака  (Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірака

24 лістапада 2018 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Ірак Бархама Салеха.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны і станоўчае развіццё палітычнай сітуацыі ў Іраку, падкрэслівалася важнасць сумесных намаганняў, якія прыкладаюцца пры дапамозе міжнароднай супольнасці на карысць прымірэння і нацыянальнага адзінства.

Звярталася ўвага на старадаўнюю прысутнасць у Іраку хрысціян, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай мясцовага грамадства і робяць значны ўклад у адбудову яго жыцця, а таксама на важнасць стварэння ўмоў для вяртання людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае родныя землі. Зазначалася, што ім павінна быць гарантавана бяспека і месца ў будучыні Ірака.

Бакі абмеркавалі канфлікты і цяжкія гуманітарныя крызісы ў рэгіёне, падкрэсліваючы неабходнасць дыялога паміж рознымі этнічнымі і рэлігійнымі кампанентамі дзеля аднаўлення даверу і мірнага суіснавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 лістапада 2018, 15:49