Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец асудзіў тэракт у ЦАР

Папа выказаў свае спачуванні ў сувязі з тэрактам у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 18 лістапада 2018 г. пасля “Анёл Панскі”.

“З вялікім болем я прыняў навіну пра разню, якая два дні таму адбылася ў лагеры бежанцаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, у выніку якой былі забіты таксама два святары. Гэтую вельмі дарагую мне краіну, дзе я адчыніў першыя Святыя Дзверы Года Міласэрнасці, запэўніваю ў сваёй блізкасці і любові. Памолімся за тых, хто загінуў і атрымаў раненні, а таксама аб спыненні насілля ў гэтай краіне, якая вельмі моцна патрабуе міра”, - сказаў Папа.

У пятніцу, 16 лістапада, у паўднёва-ўсходняй частцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, у выніку нападу баевікоў на лагер бежанцаў загінулі па меншай меры 37 чалавек. Сярод іх былі два святары, адзін з якіх – Генеральны вікарый дыяцэзіі Аліндао, айцец Блэйз Мада. Частка лагера і будынак мясцовага касцёла былі спалены.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 лістапада 2018, 13:16