Бэта версія

Cerca

Vatican News
Санктуарый маці Божай Чэнстахоўскай. Ілюстрацыйнае фота Санктуарый маці Божай Чэнстахоўскай. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец да палякаў: добра карыстацца дарам свабоды

“Прашу Бога аб ласцы веры, надзеі і любові для ўсіх палякаў, каб яны ў адзінстве і міры добра карысталіся такім каштоўным дарам свабоды”, - напісаў Папа з нагоды векавога юбілею незалежнасці Польшчы.

Спецыяльны ліст быў накіраваны старшыні епіскапату краіны, арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму.

Пантыфік нагадаў, што польскі народ “ствараў гісторыю хрысціянскай Еўропы, прапануючы ўсё багацце сваёй высакароднай культуры і духоўнасці”. Ён напісаў, што аднаўленне суверэнітэту было дасягнута дзякуючы многім палякам, якія за Айчыну былі гатовыя ахвяраваць сваёй асабістай свабодай і нават жыццём.

Папа ўзгадаў словы св. Яна Паўла II, які 11 лістапада 1998 г. падкрэсліў, што палякі сваё імкненне да свабоды “грунтавалі на надзеі, што зыходзіць з глыбокай веры ў дапамогу Бога, Які ёсць Панам гісторыі людзей і нацый”.

Францішак адзначыў, што разам з Касцёлам у Польшчы і ўсімі палякамі дзякуе Богу за тое, што “падтрымліваў сваёй ласкай і сілай чарговыя пакаленні, і зрабіў так, каб сто гадоў таму споўніліся іх спадзяванні на свабоду”, што не страцілі яе не гледзячы на досвед Другой сусветнай вайны, нацысцкай акупацыі і камуністычнага рэжыму.

Завяршаючы свой віншавальны ліст, Папа даверыў Польшчу апецы Маці Божай Чэнстахоўскай. “Няхай Божы Провід адорыць польскі народ мірам і росквітам цяпер і ў будучыні! Божае благаслаўленне няхай заўсёды будзе з ваміˮ - напісаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 лістапада 2018, 11:25