Пошук

Arte_russa_6.jpg

"Рускі шлях" у Ватыкане

“Рускі шлях” уяўляе сабой беспрэцэдэнтную і смелую па канцэпцыі выставу. Упершыню для замежнага паказу ў такой колькасці сабраныя выключна важныя для рускага мастацтва творы.

У Ватыкане выставілі 54 шэдэўраў рускага мастацтва. Сярод твораў: “Укрыжаванне” Дыянісія, знакамітая карціна мастака Іванова “З’ява Хрыста народу”, палатно Урубеля “Дэман”, “Над вечным спакоем” Левітана, “Купанне чырвонага каня” Пятрова-Водкіна. Упершыню на выставе за межамі Расіі з’явілася каля сарака работ з пастаяннай экспазіцыі Траццякоўскай галерэі.

Выстава “Рускі шлях. Ад Дыянісія да Малевіча” размесцілася ў крыле Карла Вялікага каланады плошчы св. Пятра. Гэта другая частка сумеснага праекта Ватыканскіх музеяў і Траццякоўскай галерэі. Першай часткай стала выстава “Roma Aeterna. Шэдэўры Ватыканскай пінакатэкі. Беліні, Рафаэль, Караваджо”, якая прайшла ў Маскве два гады таму.

Рэпартаж з выставы рускага мастацтва ў Ватыкане
19 лістапада 2018, 16:59