Cerca

Vatican News
Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Ватыканскі Дзяржсакратар з візітам у мусульманскай Малі

Дзяржсакратар Яго Святасці знаходзіўся з візітам у Малі. Кардынал Пьетра Паралін стаў папскім легатам на святкаванні 130-годдзя дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў краіне.

У “суправаджальным” лісце да іерарха Францішак выказаў надзею на тое, што юбілейныя ўрачыстасці стануць магчымасцю для ўмацавання веры і згоды ў краіне. Ён запэўніў мясцовых вернікаў у сваёй блізкасці і духоўнай прысутнасці.

Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў марыйным санктуарыі горада Кіта, у рамках 47-й нацыянальнай пілігрымкі.

94% насельніцтва Малі з’яўляюцца мусульманамі. Сярод хрысціян, 2% католікаў. Касцёл пачаў сваю прысутнасць у краіне ў 1876-1881 гадах, калі першыя місіянеры, пасланыя французскім кардыналам Шарлем Лавіжэры, дасягнулі горада Цімбукту. Але яны былі забітыя. Першую парафію тут заснавалі ў 1888 г. Місіянеры Святога Духа. Гэтая дата лічыцца пачаткам евангелізацыі краіны.

У 1990 г. у Малі з Апостальскім візітам знаходзіўся св. Ян Павел II.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2018, 13:02