Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: Расія і Украіна павінны праявіць мудрасць

Абодва бакі павінны праявіць мудрасць, каб пазбегнуць дасягнення пункту, з якога “няма шляху назад”, папярэдзіў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у каментары для італьянскага агенцтва “SIR”.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі пракаментаваў напружаныя адносіны паміж Расіяй і Украінай пасля нядаўняга інцыдэнту з караблямі ў Азоўскім моры і ўвядзення ўкраінскімі ўладамі ваеннага становішча. “Гэта пытанне вельмі і вельмі складанае”, - прызнаў іерарх. Ён заўважыў, што пакуль няма новых паведамленняў аб сітуацыі, і выказаў “сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з цяперашняй напружанасцю, якая назапашваецца, і гэта, вядома, не абяцае нічога добрага”.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2018, 12:30