Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2018 Getty Images)

Пантыфік моліцца за ахвяр катаклізмаў у ЗША

Святы Айцец Францішак запэўніў у малітве за ахвяр катаклізмаў у ЗША. З адмысловым зваротам ён звярнуўся пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 18 лістапада 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“Асаблівую малітву ўзношу за ўсіх, хто пацярпеў у выніку пажараў, якія спустоўваюць Каліфорнію, а таксама за ахвяр маразоў на ўсходнім узбярэжжы Злучаных Штатаў. Няхай Пан прыме ў свой супакой памерлых, суцешыць іх блізкіх і падтрымае ўсіх, хто задзейнічаны ў ратавальных працах”, - пажадаў Святы Айцец.

У выніку пажараў, якія ўжо больш за тыдзень працягваюцца ў Каліфорніі, загінулі па меншай меры 66 чалавек, а каля 100 чалавек лічацца зніклымі без вестак. У сваю чаргу ахвярамі анамальных маразоў і снегападу на ўсходнім узбярэжжы ЗША сталі па меншай меры 8 чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 лістапада 2018, 13:35