Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі дабрачынны фонд аб пераследзе хрысціян

Кожны сёмы хрысціянін жыве ў краіне, у якой пераследуецца яго вера ў Хрыста, адзначаецца ў справаздачы Папскага дабрачыннага фонда “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.

22 лістапада гэтая міжнародная арганізацыя апублікавала ў Рыме сваю штогадовую справаздачу аб рэлігійнай свабодзе ў свеце ў 2018 г. Паводле дакумента сёння ў свеце пакутуюць за веру ў Езуса Хрыста больш за 300 млн. хрысціян. Маніторынг быў праведзены у 196 краінах свету. У 21 з іх: у Саудаўскай Аравіі, Паўночнай Карэі, Кітаі, Індыі, Палестыне, М’янма і Бангладэш хрысціяне церпяць ганенні. Паводле рапарту ў 17 краінах хрысціяне падвяргаюцца дыскрымінацыі. Першы раз да гэтай групы была ўключана Расія і Кыргызстан. За тое, 61 працэнт насельніцтва свету жыве ў краінах, у якіх свабода веравызнання не паважаецца.

У дакуменце дабрачыннага фонда адзначаецца, што ў некаторых краінах, такіх як, Індыя, Кітай, Пакістан і М’янма, узмацненне рэлігійнага пераследу звязана з павелічэннем нацыяналістычных настрояў.

Фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” крытыкуе стаўленне заходніх краін, якія захоўваюць абыякавасць па гэтым пытанні. Паводле рапарту амаль уся ўвага сродкаў масавай інфармацыі ў заходнім свеце прысвечана барацьбе з так званай “Ісламскай дзяржавай”. Ігнаруецца развіццё радыкальнага ісламізму ў розных рэгіёнах Афрыкі, Блізкага Усходу і Азіі, адзначаецца ў справаздачы Папскага дабрачыннага фонда, які з 1999 г. штогадова рыхтуе Даклад аб рэлігійнай свабодзе ў свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лістапада 2018, 11:27