Бэта версія

Cerca

Vatican News
Арцыбіскуп Бернардзіта Аўса, Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН Арцыбіскуп Бернардзіта Аўса, Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН 

Святы Пасад у ААН пра вяршэнства права і інтэгральнае развіццё

Святы Пасад нагадаў у ААН, што вяршэнства права на міжнародным і нацыянальным узроўнях дае трывалую аснову для мірнага, квітнеючага і справядлівага міру.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса выступіў у Нью-Ёрку ў рамках 73-й Сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі. Ён нагадаў, што міжнародна прызнаныя правы павінны прызнавацца і паважацца ўсімі краінамі. Патрэбна прыняцце адпаведнага заканадаўства і забеспячэнне эфектыўных сродкаў прававой абароны на нацыянальным узроўні.

Дзяржавам варта пашырыць магчымасці нацыянальных устаноў па выкананні абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ліквідаваць любыя працэдурныя перашкоды ў гэтай сферы. Яны павінны забяспечыць, каб адвакаты, суддзі і праваабаронцы маглі свабодна ажыццяўляць свае прафесійныя абавязкі, звярнуў увагу кіраўнік дэлегацыі Святога Пасаду на Генасамблеі.

Садзейнічанне законнасці на міжнародным і нацыянальным узроўнях застаецца важнай задачай для ўсёй сям’і народаў, а таксама знакам надзеі ў нашым свеце, асабліва ў найбольш праблемных рэгіёнах, нагадаў думку папы Францішка ватыканскі дыпламат.

Іншую сваю прамову арцыбіскуп Ауса прысвяціў неабходнасці цэласнага развіцця чалавека, якое Святы Пасад разумее як развіццё не толькі аднаго канкрэтнага аспекту – напрыклад, матэрыяльнага вымярэння – але і асобы ў цэлым, і прызначана яно не толькі для некаторых людзей, але для ўсіх. У садзейнічанні ўсебаковаму развіццю чалавека, Святы Пасад імкнецца да таго, каб палітычныя, эканамічныя і фінансавыя сістэмы паважалі годнасць кожнай асобы і народа.

Існуе сур’ёзная небяспека, што ўстойлівае развіццё можа разумецца выключна ў эканамічнай, экалагічнай, сацыялагічнай і ідэалагічнай перспектывах, без увагі да глыбокага этычнага і антрапалагічнага кантэксту. Гэта можа прывесці да з’явы, якую Францішак назваў “ідэалагічнай каланізацыяй”, калі народам навязваюцца анамальныя і чужыя для іх мадэлі і лад жыцця.

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН заклікаў дзяржавы ўсвядоміць, што легітымнасць эканамічнай сістэмы залежыць не толькі ад простага колькаснага біржавога росту, але перш за ўсё ад яе здольнасці спрыяць развіццю чалавецтва ў цэлым і кожнага чалавека ў прыватнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 кастрычніка 2018, 12:28