Бэта версія

Cerca

Vatican News
Удзельнікі ратавальнай аперацыі ў Іарданіі Удзельнікі ратавальнай аперацыі ў Іарданіі 

Святы Айцец выказаў спачуванні народу Іарданіі

Папа выказаў свае спачуванні пасля паводкі ў Іарданіі. Ён запэўнівае ў малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку стыхіі. Тут загінулі па меншай меры 21 чалавек, большасць з якіх, юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 14 гадоў.

“Глыбока засмучаны навіной пра трагічную гібель і раненне людзей у выніку вялікай паводкі, якая адбылася ў Іарданіі па прычыне моцных дажджоў, Яго Святасць Францішак выказвае сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтага прыроднага катаклізму. Асаблівым чынам ён моліцца за маладых людзей, якія загінулі, за вылячэнне параненых і суцяшэнне для ўсіх, хто пакутуе. Выказваючы падтрымку грамадзянскім уладам і асобам, якія задзейнічаны ў пошукавых і ратавальных работах, Яго Святасць просіць для ўсіх аб Божых дарах сілы і супакою”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Паводка ў Іарданіі была выклікана праліўнымі дажджамі. Падлеткі, якія загінулі, знаходзіліся на школьнай прагулцы па Мёртвым моры.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

27 кастрычніка 2018, 12:43